І гэты Ліст быў напісаны дзеля тых-жа патрэбаў ды для тых-жа чытачоў (3, І), што і першы, але загрожаных тым разам больш ад нутра: хвальшвучыцелямі, аспрэчваючымі Боства Хрыстуса й другое прыйсьцё Яго на Апошні Суд, пропагуючымі беспраўе і збыткаванне роскашшу неакілзаных похацяў; навет паклікаючыся на пахібнае тлумачэнне Лістоў сьв. Паўла.
З аднае зацемкі (1:14) Князя Апосталаў аб збліжаючайся сваёй сьмерці, можна гэты Ліст ягоны уважаць за разьвітальны напамін вернікам, напісаны відаць нядоўга перад сваім мучаніцтвам (66−67 г.)
Ліст гэты адразу ня меў шырокага распаўсюджання, а ўсёж спамінаўся ў літаратуры сьв. Атаназ, сьв. Цырыл Ерузалімскі, сьв. Рыгоры з Назыянзу і сьв. Гэранім). Сяння прызнаюць яго кананічным ня толькі вучоныя каталіцкія, але і некаторыя пратэстанцкія (F.Spitta, Th.Zahn, H.Grosch). Аўтэнтычнасьць яго відна і з першых яго слоў: Сымон Пётр, слуга і Апостал Хр..., ды з тае абазнакі, што аўтар падаецца за безпасрэднага сьветка Трансфігурацыі Збавіцеля (1:16) на гары Табор. Эгзэгэты знайходзяць у ім літаратурную залежнасьць ад Лісту сьв. Юды Апостала.
Другі ліст сьвятога апостала Пятра, уступ