1 А ў канцы, просім вас, браты, і благаем праз Езуса Хрыстуса, каб вы прынятае ад нас: як належыцца вам паступаць Богу на ўпадобу далей у сабе разьвівалі,
2 хібаж помніце якіе прыказанні далі мы вам ад Езуса Хрыстуса.
3 Гэта бо воля Божая, асьвята вашая, каб высьцярагаліся вы распусты,
4 каб кожны з вас умеў захоўваць сваё цела ў пашане і сьвятасьці,
5 а не ў юрлівай пажадлівасьці, як і пагане, што Бога ня знаюць;
6 не выкарыствайце праступна ў гэтай справе, ня крыўдзьце брата свайго, бо мсьціўцам за ўсё гэта будзе Госпад, як і раней мы гэта вясьцілі вам ды засьветчвалі.
7 Бог бо нас паклікаў не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.
8 Таму восьжа, хто на гэта не зважае, той не чалавека, а Бога зьняважае, што даў нам і Духа Святога.
9 Аб любасьціж братняй няма патрэбы пісаць вам, бо вы самі навучаные Богам любіцца пабрацку,
10 дый вы гэтак і паступаеце адносна ўсіх братоў у цэлай Макэдоніі. Але просім, дасягайце ў гэтым, браткі, большага поступу.
11 Шчыра дбайце аб тое, каб жыць ціха ў дружалюбным супакоі, пільнуючы свайго дзела й працуючы ўласнаручна, як мы наказвалі вам,
12 каб вы прыстойна паступалі перад пастароннымі, ад нікога не патрабуючы запамогі.
13 Ня хочам пакінуць вас, браты, ў нясьведамасьці аб тых, што сьмяротна уснулі, каб ня тужылі вы, як іншые, не маючые надзеі.
14 Бо, калі мы верым, што Езус умёр і згробуўстаў, дык і ўмёршых у Езусе Хрыстусе Бог прывядзе зь Ім.
15 Гэта кажам вам водле слоў Госпада, што мы жывые, якіе застанёмся да прыйсьця Усеспадара, не апярэдзім тых, што уснулі.
16 Сам бо Госпад на даны сыгнал, на голас Арханёла ды гук сурмы Божай зыйдзе зь неба і умерлые ў Хрыстусе згробуўстануць першымі;
17 пасьля мы, якіе жывымі застаёмся, разам зь імі падхоплены будзем на аблокі ў паветра на спатканне Хрыстуса ды гэтак назаўсёды зь Ім застанёмся.
18 Пацяшайце восьжа адзін другога славамі гэтымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першы ліст да тэссалёнцаў сьвятога Паўла апостала, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.