Біблія » Пераклады » Пераклад П. Татарыновіча

2 да тэссалёнцаў 3 2 да тэссалёнцаў 3 разьдзел

1 Ды малецеся, браты, за нас, каб слова Божае шырылася й выслаўлялася, як і ў вас,
2 і каб нам вызваліцца ад людзей паганых і разнузданых не ў ва ўсіх бо — вера.
3 Але верны ёсьць Бог: Ён вас умацуе ды ўсьцяражэ ад благога.
4 Мы маем у Богу да вас той давер, што вы спаўняеце ды будзеце спаўняць усё вам намі загадванае.
5 А Госпад хай накіроўвае сэрцы вашые да богалюбасьці й цярплівасьці Хрыстуса.
6 Наказваем-жа вам, браты, ў імя Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса, стараніцца ад усякага брата, што жыве разнуздана ды ня водле паданай вам праз нас навукі;
7 бо вы саміж ведаеце, як трэба насьледаваць нас, мы бо не паступалі ў вас нягожа,
8 ды ні ў кога ня елі дармовага хлеба, але ў натузе ды ўтоме працавалі ўдзень і ўночы, каб не стацца цяжарам каму з вас;
9 не таму, што мы ня мелі ўлады, але каб даць вам сябе самых за прыклад да насьледавання.
10 Бо і тады, як былі ў вас, дык давалі напамін: хто ня хоча працаваць, хай той і ня есьць.
11 Але вось дачуліся мы, што ёсьць людзі сярод вас нягожа паступаючыя: нічога ня робяць, а травяць час на пустагонства;
12 гэтакім даём напамін і настанову (павучэнне) Усеспадарам нашым Езусам Хрыстусам хай у супакойстве спажываюць запрацаваны свой хлеб.
13 А вы, браты, не падайце духам, дабро творачы.
14 Каліж хто ня услухае нашага слова ў лісьце гэтым, таго майце на увеце і не сябруйце зь ім на сорам яму;
15 але не ўважайце яго за ворага, а па-брацку памагайце яму ацяміцца.
16 Сам-жа Усеспадар супакою-згоды хай дасьць вам спакой у ва ўсім усюды й заўсёды. Госпад з усімі вамі!
17 Прывет маёю, Паўлаваю, рукою; гэта знак мой у кажным лісьце маім: гэтак пішу.
18 Ласка Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса з усімі вамі. Амэн.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другі ліст да тэссалёнцаў сьвятога Паўла апостала, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.