Быццё 1 верш » Быццё 1:20 — параўнанне перакладаў.

Быццё 1 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 1:20 / 1:20

Filter: all
І сказаў Бог: хай утворыць вада паўзуноў, душу жывую; і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цьвердзі нябеснай.

І сказаў Бог: «Няхай узварушацца воды рухам душы жывой, і птушкі няхай лётаюць над зямлёю па прасьцягу неба».

Сказаў таксама Бог: «Хай народзяць воды паўзуноў, жывыя істоты, і птушкі хай лётаюць над зямлёй пад цвярдыняй неба».

І сказаў Бог: «Няхай выдадуць воды паўзуны, істу дыхаючую; і птуства няхай лётае над зямлёю скрозь прасьцяг нябёс».

І сказаў Бог: “Няхай утвораць воды душы жывыя гадаў ды птушак, што лётаюць над зямлёю пад цвярдыняй нябёснай”. І было так.

Бог сказаў: “Хай узварушыцца вада рухам душы жывой, і хай птушкі палятуць над зямлёю, над абліччам нябёснага прасьцягу”.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter