Быццё 1 верш » Быццё 1:24 — параўнанне перакладаў.

Быццё 1 верш 24

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 1:24 / 1:24

Filter: all
І сказаў Бог: хай утворыць зямля душу жывую паводле роду яе, быдла, і гадаў, і зьвяроў зямных паводле роду іх. І сталася так.

І сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх». І сталася так.

Сказаў таксама Бог: «Хай выдасць зямля жывую істоту ў родзе сваім: жывёл, і паўзуноў, і звяроў зямных паводле гатункаў сваіх». І сталася гэтак.

І сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля дыхаючую істу подле роду ейнага, статак а паўзуны а жывёлу земную подле роду ейнага». І сталася так.

І сказаў Бог: “Няхай утворыць зямля душу жывую паводле роду: чацвераногіх, гадаў і дзікіх звяроў паводле роду”. І было так.

Бог сказаў: “Хай выведзе зямля душу жывую паводле яе роду: зьвяроў, паўзуноў і зямных жывёл паводле іх роду”. І было так.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter