Быццё 24 верш » Быццё 24:50 — параўнанне перакладаў.

Быццё 24 верш 50

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 24:50 / 24:50

Filter: all
І адказвалі Лаван і Ватуіл і сказалі: ад Госпада прыйшла гэтая дзея; мы ня можам сказаць табе папярок ні благога, ні добрага;

І адказалі Ляван і Бэтуэль, і сказалі: «Ад ГОСПАДА выйшла слова гэтае, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага.

Адказалі Лабан і Бэтуэль: «Ад Госпада выйшла слова; мы не можам сказаць па-за воляй Яго што іншае табе.

І адказалі Лаван а Вафуель, і сказалі: «Ад СПАДАРА вышла гэта справа, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага.

Адказалі жа Ла́бан і Батуэ́ль, кажучы: “Ад Госпада выйшаў наказ гэты, дык не можам табе пярэчыць, благое ці добрае.

Отвещали суть ему Лаванъ и Вафуилъ, глаголюще: «От Господа вышло естъ слово сее. Не можемы противу воли Его ничтоже молвити с тобою.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter