Быццё 27 верш » Быццё 27:37 — параўнанне перакладаў.

Быццё 27 верш 37

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 27:37 / 27:37

Filter: all
Ісаак адказаў Ісаву: вось, я паставіў яго гаспадаром над табою і ўсіх братоў ягоных аддаў яму ў рабы; адарыў яго хлебам і віном; што ж я зраблю дзеля цябе, сыне мой?

І адказаў Ісаак, і сказаў Эзаву: «Вось, я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму за слугаў, і збожжам і віном абдарыў яго. А табе што я зраблю, сыне мой?»

Ізаак адказаў: «Устанавіў, вось, я яго гаспадаром тваім і ўсіх братоў яго падпарадкаваў яму; абдарыў яго збожжам і віном, дык што мне зрабіць для цябе, мой сыне?»

І адказаў Ісак, і сказаў Ісаву: «Вось, спадаром пастанавіў яго над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму заслугі; і збожжам а вінным сокам пасіліў яго; а табе ж што я зраблю, сыну мой?»

Адказваючы ж, Ісаа́к прамовіў Эса́ву: “Калі яго паставіў гаспадаром над табою, а ўсіх братоў яго ўчыніў слугамі яго, пшаніцай і віном узбагаціў яго, што ж мог пакінуць табе, дзіця?”

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter