Быццё 29 верш » Быццё 29:25 — параўнанне перакладаў.

Быццё 29 верш 25

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 29:25 / 29:25

Filter: all
А раніцай выявілася, што гэта Лія. І Якаў сказаў Лавану: што гэта зрабіў ты са мною? ці ж не за Рахіль я служыў у цябе? навошта ты ашукаў мяне?

І сталася раніцаю, што [ўбачыў Якуб], вось, гэта Лея. І сказаў [Якуб] Лявану: «Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?»

І сказаў ён цесцю свайму: «Што ты гэта мне зрабіў? Ці ж не за Ракель я служыў табе? Чаму ты мяне ашукаў?»

І было нараніцы: і во, гэта Лія. І сказаў Лавану: «Што гэта ты ўчыніў імне? Ці не за Рахіль я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?»

Была ж раніца, і вось — тут Лі́я. Сказаў жа Яку́б Ла́бану: “Што гэта ты мне ўчыніў? Ці не дзеля Рахэ́лі я служыў у цябе, дык навошта ашукаў мяне?”

И внегда к ней по обычаю Яковъ вшолъ был, и рано пришло, узрелъ Лию и рече к тестю своему: «Что ест сее и почто вчинилъ ми естъ тако? Не Рахили ль деля азъ служилъ тобе? И чему ж обидил есъ мя?»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter