Быццё 33 верш » Быццё 33:5 — параўнанне перакладаў.

Быццё 33 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 33:5 / 33:5

Filter: all
І зірнуў Ісаў і ўбачыў жонак і дзяцей і сказаў: хто гэта ў цябе? Якаў сказаў: дзеці, якіх Бог даў рабу твайму.

І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: «Хто яны табе?» І сказаў [Якуб]: «Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго».

І, падняўшы вочы, убачыў жанчын і дзяцей іх, і спытаўся: «Хто яны табе?» Ён адказаў: «Гэта дзеці, якіх падараваў Бог мне, слузе твайму».

І ўзьняў вочы свае, і абачыў жанкі а дзеці, і сказаў: «Хто гэтыя ў цябе?» І сказаў: «Дзеці, каторымі Бог падараваў з ласкі слугу твайго».

І, зірнуўшы, убачыў [Эса́ў] жонак і дзяцей, і спытаўся: “Хто яны табе?” [Яку́б] жа адказаў: “Дзеці, праз якіх злітаваўся Бог над слугой тваім”.

Позревъ же очима своима и виде жены Якововы и дети ихъ, и рече: «Что сезде хотять сии и чие суть?» Отповедел Яковъ: «Дети суть, еже далъ естъ Богъ рабу твоему».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter