Быццё 38 верш » Быццё 38:29 — параўнанне перакладаў.

Быццё 38 верш 29

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 38:29 / 38:29

Filter: all
Але ён вярнуў руку сваю; і вось, выйшаў брат ягоны. І яна сказала: як ты разарваў сабе перашкоду? І дадзена яму імя: Фарэс.

І сталася, што схавалася рука ягоная, і вось, выйшаў брат ягоны. І яна сказала: «Як ты прарваў перагароду?». І назвала імя ягонае Пэрэс.

Але яно ўцягнула ручку, і выйшаў брат яго. І сказала жанчына: «Як ты зламаў сабе перагароду?» І з той прычыны было дадзена імя яму Пэрэсa.

І было, як ён зьвярнуў руку, і во, вышаў брат ягоны. І яна сказала: «Як ты моцна прарваўся». І назвала імя ягонае Фарэс.

Калі ж уцягнуў руку, то адразу выйшаў брат яго. Яна ж сказала: “Як разышлася праз цябе перапона?” І дала яму імя Фарэ́с.5

И внегда той воспят сокрил руку, изыйде вторый. И рече мати: «Почто тебе для пререзася прегражение?» И сего для прозва имя его — Фарес.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter