4-я царстваў 14 верш » 4 царстваў 14:6 — параўнанне перакладаў.

4-я царстваў 14 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 4 царстваў 14:6 / 2Цар 14:6

Filter: all
Але дзяцей забойцаў не забіў, бо напісана ў кнізе закона Майсеевага, у якой наказваў Гасподзь, кажучы: не павінны быць караныя сьмерцю бацькі за дзяцей, ні дзеці не павінны быць караныя сьмерцю за бацькоў, а кожны за сваё злачынства павінен быць караны сьмерцю.

Але сыноў іхніх не забіваў паводле таго, што напісана ў Кнізе Закону Майсея, як загадаў ГОСПАД, кажучы: «Бацькі ня будуць забіваныя за сыноў, а сыны ня будуць забіваныя за бацькоў, але кожны за грэх свой сьмерцю памрэ».

а сыноў іх не забіў, паводле таго, што напісана ў кнізе закону Майсея, як загадаў Госпад, кажучы: «Бацькі не будуць пакараныя смерцю за сыноў, і сыны не памруць за бацькоў, але кожны за грэх свой будзе пакараны смерцю».

Але дзяцём убіўцаў не зрабіў сьмерці, бо напісана ў кнізе Закону Масеявага, у каторай расказаў СПАДАР, кажучы: «Ня маюць быць караны сьмерцяй айцове за дзеці, і дзеці ня маюць быць караны сьмерцяй за айцоў; але кажны за свой выступ мае быць караны сьмерцяй».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter