Эздры 3 верш » Эздры 3:11 — параўнанне перакладаў.

Эздры 3 верш 11

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эздры 3:11 / Езд 3:11

Filter: all
І пачалі яны папераменна сьпяваць «хвалеце» і «слаўце Госпада», «бо — добры, бо вечная міласьць яго да Ізраіля». І ўвесь народ усклікаў громападобна, славячы Госпада за тое, што пакладзена аснова дома Гасподняга.

І адказалі яны хвалою і праслаўленьнем ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная для Ізраіля. І ўвесь народ усклікаў голасам вялікім, хвалячы ГОСПАДА за закладзены падмурак Дому ГОСПАДА.

І заспявалі гімны і падзякі Госпаду: «Бо добры Ён, бо вечная міласэрнасць Яго для Ізраэля». Таксама ўвесь народ голасна ўсклікаў, славячы Госпада дзеля закладкі падмуркаў святыні Госпадавай.

І пачалі яны, адмяняючыся, пяяць, выхваляючы а дзякуючы СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае да Ізраелю. І ўвесь люд гукаў вялікім голасам, як яны выхвалялі СПАДРА за пакладзены под дому СПАДАРОВАГА.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter