Эздры 5 верш » Эздры 5:8 — параўнанне перакладаў.

Эздры 5 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эздры 5:8 / Езд 5:8

Filter: all
Хай будзе вядома цару, што мы хадзілі ў Юдэйскую вобласьць да дома Бога вялікага; і будуецца ён зь вялікіх камянёў, і драўніна ўкладваецца ў сьцены, і праца гэтая робіцца борзда і з посьпехам ідзе ў руках іхніх.

Няхай будзе вядома валадару, што мы хадзілі ў краіну Юдэйскую, да Дому Бога вялікага; і будуюць яго з камянёў вялікіх, і дрэва ўкладаюць у сьцены; і праца гэтая робіцца старанна і з посьпехам у руках іхніх.

Хай ведае цар, што мы хадзілі ў Юдэйскую краіну ў дом Вялікага Бога, які будуецца з квадратнага каменя, і дрэва ўкладаецца ў сцены; і праца гэта робіцца старанна ды расце ў іх руках.

Хай будзе ведама каралю, што мы хадзілі да Юдэйскае краіны, да дому Бога вялікага; і становяць яго зь вялікіх камянёў, і дзерва ўкладаюць у сьцены; і работа іхная йдзець спорна і з дасьпехам у руках іхных.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter