Псалтыр 39 верш » Псалтыр 39:13 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 39 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 39:13 / Пс 39:13

Filter: all
бо няшчасьці мяне абступілі безьлічныя; беззаконьні мае дасягнулі мяне, так што і бачыць не магу; іх болей, чым валос на маёй галаве; сэрца маё пакінула мяне.

Пачуй малітву маю, ГОСПАДЗЕ, і прыхілі вуха да ляманту майго! Не маўчы на сьлёзы мае, бо я прыхадзень у Цябе і пасяленец, як і ўсе бацькі мае.

Выслухай маленне маё, Госпадзе, лямантаванне маё ўспрымі вушамі. Не будзь глухім да слёз маіх, бо я — прыхадзень у Цябе, вандроўнік, як усе продкі мае.

Пачуй малітву маю, СПАДАРУ, і на галашэньне мае нахіні вуха; на сьлёзы мае не маўчы; бо я чужаземец, аселы, як усі бацькі мае.

Пачуй малітву маю, Госпадзе! І зважай на крык мой! Не маўчы на сьлёзы мае! Бо госьць я ў Цябе і праходжы, як і ўсе айцы мае.

Пачуй, Ягова, малітву маю, прымі да Слыху Твайго мой крык! Ня маўчы на сьлёзы мае, бо я прыхадзень у Цябе, чужынец, як і ўсе ба́цькі мае.

Бо вось атачылі мяне няшчасьці, якім няма ліку, авалодалі мною беззаконьні мае, і я ня меў сілы глядзець; размножылася іх больш як валасоў на галаве маёй, і сэрца маё панікла ўва мяне.

Пачуй малітву маю, Госпадзе! Нахілі вуха на кліч мой, бо я ў Цябе як чужынец і падарожнік, як і ўсе айцы мае.

Абышлі мяне бедоты шматлікія, і нагналі мяне бяззаконні мае, што цёмна ў вачах, Памножыліся яны больш валасоў маіх на галаве, і сэрца мае мяне пакінула.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter