Псалтыр 41 верш » Псалтыр 41:10 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 41 верш 10

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 41:10 / Пс 41:10

Filter: all
Скажу Богу, заступніку майму: навошта забыў Ты мяне? Навошта хаджу я і бядую ад варожых зьнявагаў?

Нават чалавек супакою майго, на якога я спадзяваўся, які еў хлеб мой, падняў на мяне пяту.

Але нават чалавек, з якім я жыў у супакоі, якому я давяраў, які есць хлеб мой, пяту падняў супраць мяне.

Нават людзіна супакою майго, на каторую я здаваўся, каторая есьць хлеб мой, падняла на мяне пяту.

Навет той, што жыў мірна са мною, на якога надзею ўскладаў я, хто еў хлеб мой, — і той падняў пяту ды супраць мяне!

Нават чалавек, які жыў мірна са мною, на якога я спадзяваўся, які еў мой хлеб, падняў супраць мяне пяту.

Скажу Богу: «Ты мой заступнік: чаму Ты забыў мяне? Чаму хаджу сумны ў той час, як вораг прыгнятае мяне?»

Нават і прыяцель, якому я давяраў, які еў мой хлеб, падняў пяту на мяне.

Кажу Богу: «Заступнік мой, навошта пазабыў мяне? Даколі наракаючы хаджу, калі абражае мяне вораг?»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter