Ераміі 17 верш » Ераміі 17:18 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 17 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 17:18 / Іер 17:18

Filter: all
Хай сорам пакрые ганіцеляў маіх, а я ня буду пасаромлены; хай яны затрымцяць, а я не трымцецьму; навядзі на іх дзень бедства і паламай іх двайной ламатою.

Няхай будуць асаромленыя тыя, якія перасьледуюць мяне, а я няхай ня буду асаромлены. Няхай яны будуць зьбянтэжаны, а я няхай ня буду зьбянтэжаны. Спашлі на іх дзень ліхі, і падвойным ударам удар іх».

Хай будуць пасаромлены тыя, якія пераследуюць мяне, а я хай не буду пасаромлены; хай яны баяцца, а я хай не буду баяцца, спашлі на іх дзень няшчасця ды падвойным уціскам пакарай іх.

Няхай засаромяцца тыя, што перасьлядуюць мяне, а я не засаромлюся; няхай яны лякаюцца, а я ня буду лякацца; навядзі ва іх дзень ліха й патрышчы іх падвойным трышчаньням.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter