Ераміі 52 верш » Ераміі 52:12 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 52 верш 12

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 52:12 / Іер 52:12

Filter: all
У пяты месяц, у дзясяты дзень месяца, — гэта быў дзевятнаццаты год цара Навухаданосара, цара Вавілонскага, — прыйшоў Навузардан, начальнік целаахоўцаў, які стаяў перад царом Вавілонскім, у Ерусалім,

А ў пятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца, а [быў] гэта дзевятнаццаты год Навухаданосара, валадара Бабілонскага, увайшоў у Ерусалім Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, які стаяў перад абліччам валадара Бабілонскага.

У пятым месяцы, у дзесяты дзень месяца, а быў гэта дзевятнаццаты год Набукаданосара, цара Бабілона, увайшоў у Ерузалім Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, які стаяў перад царом Бабілона.

Пятага месяца, дзясятага дня месяца, каторы дзевятнанцаты год Невухаднецара, караля Бабілёнскага, прышоў да Ерузаліму Невузар-Адан, начэльнік катаў, што станавіўся перад каралём Бабілёнскім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter