Ераміін Плач 1 верш » Ераміін Плач 1:22 — параўнанне перакладаў.

Ераміін Плач 1 верш 22

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміін Плач 1:22 / Плач 1:22

Filter: all
Хай стане перад аблічча Тваё ўся іхняя злосьць; і ўчыні зь імі гэтак сама, як Ты са мною ўчыніў за грахі мае, бо цяжкія стагноты мае, і сэрца маё зьнемагае.

Няхай уся ліхота іхняя прыйдзе перад аблічча Тваё, і ўчыні ім так, як Ты ўчыніў мне за ўсе правіны мае, бо вялікі енк мой, і сэрца маё млоснае».

Няхай уся іх ліхота выйдзе перад аблічча Тваё, і ім зрабі так, як мне зрабіў дзеля ўсялякіх злачынстваў маіх; вялікія бо стагнанні мае і сэрца маё сумуе».

Няхай уся нягоднасьць іхная стане перад Табою, і ўчыні ім, як учыніў імне за ўсі выступкі мае, бо чысьленыя ўздыхі мае, і сэрца мае замлела».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter