Данііла 11 верш » Данііла 11:14 — параўнанне перакладаў.

Данііла 11 верш 14

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 11:14 / Дан 11:14

Filter: all
У тыя часы многія паўстануць супроць паўднёвага цара, і мяцежнікі з сыноў твайго народу падымуцца, каб спраўдзілася ўява, і загінуць.

І ў тыя часы шмат паўстане супраць валадара з поўдня, і сыны гвалту ў народзе тваім падымуцца, каб споўніўся відзеж, і яны спатыкнуцца.

І ў тых часах многія выступяць супраць цара паўднёвага, таксама сыны крыўдзіцеляў народа твайго паўстануць, каб здзейсніць бачанне, і загінуць.

І тых часоў шмат якія паўстануць супроці караля паўднявога, і глабаньнікі зь люду твайго падыймуцца, каб выпаўнілася відзень, але яны паваляцца.

У тыя часы многія паўстануць супроць паўдзённага караля і бунтарныя з сыноў твайго народу ўздымуцца, каб споўнілася відзеж і ўпадуць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter