Данііла 11 верш » Данііла 11:20 — параўнанне перакладаў.

Данііла 11 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 11:20 / Дан 11:20

Filter: all
На яго месца стане той, які пашле зборшчыка падаткаў прайсьці на царства славы; але і ён празь некалькі дзён загіне, і не ад абурэньня і ня ў бітве.

І паўстане на месца ягонае той, які пашле прыгнятальніка ў славе валадарства, але праз некалькі дзён будзе зломлены, і не ад гневу, і ня ў бітве.

І на яго месца стане другі, які пашле збіральніка падаткаў на аздобу царства; і знішчаны будзе за некалькі дзён ані з нянавісці, ані ў вайне.

Тады паўстане на месца ягонае зьбіраньнік падачкаў у славе каралеўскай, але за колькі дзён будзе зломлены, не ад гневу ані ў бітве.

На ягонае месца паўстане нехта, які пашле зьбіральніка падаткаў, прайсьці па каралеўству славы, але і ён пасьля нямногіх дзён згіне і не ад паўстаньня і не ў бойцы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter