Данііла 4 верш » Данііла 4:15 — параўнанне перакладаў.

Данііла 4 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 4:15 / Дан 4:15

Filter: all
Такі сон бачыў я, цар Навухаданосар; а ты, Валтасару, скажы разгадку яго, бо ніхто з мудрацоў у маім царстве ня мог растлумачыць яго сэнсу, а ты можаш, бо ў табе дух сьвятога Бога.

Гэты сон бачыў я, валадар Навухаданосар. А ты, Бэльтэшацар, раскажы значэньне [ягонае], бо ўсе мудрацы валадарства майго не маглі патлумачыць мне значэньне, а ты можаш, бо Дух Сьвятога Бога ў табе”.

Гэта сон, які ўбачыў я, цар Набукаданосар. Такім чынам, ты, Балтасару, падай мне яго сэнс, бо ўсе мудрацы маёй зямлі не маглі мне выясніць; ты ж можаш, ёсць бо дух святых багоў у табе”».

Гэта сьненьне ў відзені меў я, кароль Невухаднецар. Дык ты, Велтэшазару, паведай зьясьненьне, бо ніхто з мудрыцоў у каралеўстве маім ня можа зьясьненьня абясьціць імне, а ты можаш, бо дух сьвятых багоў у табе".

Такі сон бачыў я, кароль Набухаданосар, а ты, Бальтазар, скажы мне значаньне, бо ніхто з мудрацоў у маім каралеўстве ня мог вытлумачыць ягонага значаньня, але ты можаш, бо Дух сьвятога Бога ў табе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter