Данііла 6 верш » Данііла 6:15 — параўнанне перакладаў.

Данііла 6 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 6:15 / Дан 6:15

Filter: all
А тыя людзі падступіліся да цара і сказалі яму: «ведай, цару, што паводле закона Мідзянаў і Персаў ніякая забарона або пастанова, зацьверджаная царом, ня можа быць зьменена».

Тады тыя людзі пасьпяшаліся да валадара і сказалі валадару: «Ведай, валадару, што паводле закону Мідзянаў і Пэрсаў ніякая забарона і пастанова, якая пастаноўленая валадаром, ня могуць быць зьменены».

Але людзі гэтыя паспяшаліся грамадою да цара, кажучы яму: «Ведай, цару, што закон мідзян і персаў, як кожны дэкрэт і рашэнне, выдадзеныя царом, не можа быць зменены».

Тады тыя людзі зьберліся да караля і сказалі каралю: «Ведай, каролю, што подле права Мідаў а Пэрсаў ніякі забарон ані ўстава, пастаноўленыя каралём, ня маюць быць зьменены».

Тыя-ж прыступілі аднак да караля і сказалі яму: — ведай кароль, што паводле Мідыйскага і Пэрскага права ніякае вырашэньне ці пастанова, зацьверджаная каралём, ня можа быць зьмененым.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter