Паводле Лукаша 11 верш » Лукаша 11:27 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 11 верш 27

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 11:27 / Лк 11:27

Filter: all
Калі ж Ён казаў гэта, адна жанчына, узвысіўшы голас зь людзей, сказала Яму: дабрашчаснае ўлоньне, якое насіла Цябе, і саскі, якія Цябе кармілі!

І сталася, калі Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з натоўпу, сказала Яму: «Шчасьлівае ўлоньне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»

І сталася, калі Ён гэтак навучаў, адна жанчына з натоўпу, узвысіўшы голас, сказала Яму: «Шчаснае ўлонне, якое вынасіла Цябе, ды грудзі, якія выкармілі Цябе».

І сталася, як Ён гукаў гэта, што адна жонка з груду ўзьняла голас свой і сказала яму: «Дабраславёнае ўлоньне, што насіла Цябе, і пелькі, каторыя Ты ссаў».

І сталася, як Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з народу, сказала Яму: шчасьлівае нутро, насіўшае Цябе́, і грудзі, Цябе́ карміўшыя!

І ста́лася: калі Ён гаварыў гэта, адна жанчына з натоўпу, узвы́сіўшы голас, сказала Яму: блажэ́ннае ўлонне, якое насіла Цябе, і гру́дзі, якія Ты ссаў.

Калі Ён прамаўляў да народу, адна жанчына з натоўпу ўзняла голас і сказала Яму: «Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»

І сталася: калі Ён казаў гэта, адна жанчына з натоўпу, узвысіўшы голас, сказала Яму: Шчаслівае ўлонне, якое вынасіла Цябе, і грудзі, якія Ты ссаў.

І сталася, калі Ён гэтае гаварыў, адна жанчына з натоўпу (узвысіўшы) голас, сказала Яму: шчасьлівае нутро, якое насіла Цябе і грудзі, якія ты ссаў.

І калі Ён гаварыў гэтае, жанчына некая, узвысіўшы голас з народу, сказала Яму: — шчасьлівае ўлоньне, што Цябе насіла, і грудзі, што Цябе кармілі.

Сталася-ж, калі ён гэтае гаварыў, нейкая жанчына з грамады, падняўшы голас, сказала яму: Багаслаўленае лона, каторае цябе насіла, і грудзі, каторыя ты ссаў.

Stałasia-ž, kali jon hetaje hawaryŭ, niejkaja žančyna z hramady, padniaŭšy hołas, skazała jamu: Bahasłaŭlenaje łona, katoraje ciabie nasiła, i hrudzi, katoryja ty ssaŭ.

І сталася як Ён гаварыў гэтае, якаясьці жанчыка азваўшыся з народу сказала Яму: шчасьлівае лона, што насіла Цябе і грудзі, якія Ты ссаў!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter