Паводле Лукаша 11 верш » Лукаша 11:43 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 11 верш 43

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 11:43 / Лк 11:43

Filter: all
Гора вам, фарысэям, што любіце ў сынагогах сядзець наперадзе і вітаньні на плошчах.

Гора вам, фарысэі, што любіце першыя месцы ў сынагогах і вітаньні на рынках.

Гора вам, фарысеі, што любіце першыя лаўкі ў сінагозе і прывітанні на рынку.

Бяда вам, фарысэі! бо вы любіце першыя месцы ў бажніцах і здарованьні на таргох.

Го́ра вам, фарысэям, што любіце пе́ршыя ме́сцы ў школах і паклоны на торжышчах.

Гора вам, фарысеям, што лю́біце напе́радзе сядзе́ць у сінагогах і каб віта́лі вас на пло́шчах.

Гора вам, фарысеям, бо любіце першыя месцы ў сінагогах і прывітанні на рынках!

Бяда вам, фарысеям, бо вы любіце першыя месцы ў сінагогах і прывітанні на рыначных плошчах.

Гора вам хварысэям, што любіце першыя мейсцы ў сынагогах і прывітаньні на торжышчах.

Гора вам фарысеям, што любіце першыя месцы ў сынагогах ды вітаньні на рынках.

Гора вам, фарызэям, што любіце першыя лаўкі ў бажніцах і прывітаньні на рынку.

Hora wam, faryzejam, što lubicie pieršyja łaŭki ŭ bažnicach i prywitańni na rynku.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter