Паводле Лукаша 17 верш » Лукаша 17:15 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 17 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 17:15 / Лк 17:15

Filter: all
А адзін зь іх, бачачы, што ацалёны, вярнуўся, моцным голасам услаўляючы Бога,

Адзін жа з іх, бачачы, што аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,

Адзін жа з іх, як агледзеўся, што стаў здаровы, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,

І адзін ізь іх, бачачы, што ён уздароўлены, зьвярнуўся, вялікім голасам хвалячы Бога,

Адзін жа з іх, бачучы, што паздараве́ў, вярнуўся, моцным голасам сла́вючы Бога,

Адзін жа з іх, убачыўшы, што ацаліўся, вярнуўся, голасна славячы Бога,

Адзін з іх, убачыўшы, што быў вылечаны, вярнуўся і моцным голасам праслаўляў Бога,

І адзін з іх, убачыўшы, што ён вылечаны, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,

Адзін жа зь іх, убачыўшы, што аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,

Адзін-жа з іх, абачыўшы, што ацалены, вярнуўся, голасна славячы Бога.

Адзін-жа з іх, як убачыў, што быў ачышчаны, вярнуўся, вялікім голасам славячы Бога:

Adzin-ža z ich, jak ubačyŭ, što byŭ ačyščany, wiarnuŭsia, wialikim hołasam sławiačy Boha:

Адзін-жа з іх бачучы, што аздаравеў, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter