Паводле Лукаша 20 верш » Лукаша 20:28 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 20 верш 28

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 20:28 / Лк 20:28

Filter: all
Настаўнік! Майсей напісаў нам, што калі ў каго памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бязьдетны, дык брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і адрадзіць семя брату свайму.

кажучы: «Настаўнік! Майсей напісаў нам: “Калі памрэ нечый брат, які меў жонку, і памрэ бязьдзетным, дык брат ягоны мае ўзяць жонку ягоную і аднавіць насеньне брату свайму”.

кажучы: «Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі б чый брат, маючы жонку, памёр і быў бы ён без сыноў, хай брат яго возьме жонку яго і хай адродзіць нашчадка брату свайму.

Кажучы; «Вучыцелю, Масей напісаў нам, што калі чый брат, маючы жонку, памрэць бязьдзетны, брат ягоны мае ўзяць жонку і ўзьняць насеньне брату свайму.

Вучыцель! Майсе́й напісаў нам, што, калі ў каго памрэ брат, які ме́ў жонку, і памрэ бязьдзе́тным, то брат ягоны мусіць узяць яго жонку і ажывіць се́мя брату свайму (Другазаконьне 25:5).

ка́жучы: Настаўнік! Маісей напісаў нам: «калі ў каго памрэ брат, што меў жонку, і памрэ бяздзе́тным, то няхай брат яго во́зьме жонку і адро́дзіць се́мя брату свайму»;

«Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства свайму брату.

кажучы: Настаўніку, Маісей напісаў нам: «Калі ў каго памрэ брат, што меў жонку, і ён [памрэ] бяздзетны, няхай возьме яго брат жонку і ўзновіць патомства свайму брат».

кажучы: Настаўнік! Масей напісаў нам: калі ў каго памрэ брат, які меў жонку, і ён памрэ бязьдзетным, каб брат ягоны ўзяў гэтую жанчыну і аднавіў семя брату свайму.

— Вучыцель! Майсей напісаў нам: калі-б у каго памёр жанаты брат бязьдзетным, то брат яго няхай возьме жану яго й адродзіць патомства брату свайму.

кажучы: Вучыцель, Майсей напісаў нам: «Калі-б у каго брат, маючы жонку, памёр і ня было ў яго дзяцей, то каб брат ягоны ўзяў жонку яго і ўскрасіў патомства брату свайму» (Паўл. Пр. 25:5).

kažučy: Wučyciel, Majsiej napisaŭ nam: "Kali-b u kaho brat, majučy žonku, pamior i nia było ŭ jaho dziaciej, to kab brat jahony ŭziaŭ žonku jaho i ŭskrasiŭ patomstwa bratu swajmu" (Paŭł. Pr. 25, 5).

"Настаўнік! Майсей напісаў нам, што калі ў каго памрэ брат, які меў жонку і яе пакіне бязьдзетнаю, то ягоны брат мусіць узяць ягоную жонку і ажывіць семя свайму брату.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter