Паводле Лукаша 20 верш » Лукаша 20:35 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 20 верш 35

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 20:35 / Лк 20:35

Filter: all
а тыя, што спадобіліся дасягнуць таго веку і ўваскрэсеньня зь мёртвых, ні жэняцца, ні замуж ня выходзяць,

а тыя, якія вартыя дасягнуць таго веку і ўваскрасеньня з мёртвых, ня жэняцца і замуж не выходзяць,

тыя ж, што прызнаны дастойнымі таго веку і ўваскрэсення з мёртвых, замуж не выходзяць ды не жэняцца.

Але тыя, што будуць уважаныя за гожых таго веку і ўскрысеньня зь мертвых ані жэняцца, ані замуж выходзяць;

а стаўшыяся годнымі прыждаць таго ве́ку і ўваскрасе́ньня з мёртвых ня жэняцца, дый замуж ня выходзяць,

а спадо́бленыя дасягну́ць таго веку і ўваскрасе́ння з мёртвых не жэ́няцца і замуж не выходзяць;

А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрашэння з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж;

а ўшанаваныя дасягнуць таго веку і ўваскрэсення з мёртвых не жэняцца і замуж не выходзяць;

але спадобленыя дасягнуць таго веку і ўваскрасеньня зь мёртвых ня жэняцца і замуж ня выходзяць;

Тыя-ж, якія будуць дастойнымі прыждаць таго сьвету і ўваскрасеньня мертвых, ні жэняцца, ані замуж ня йдуць.

Але тыя, каторыя будуць прызнаны годнымі таго сьвету і ўскрашэньня з умерлых, ані замуж ня пойдуць, ані жанок браць ня будуць,

Ale tyja, katoryja buduć pryznany hodnymi taho świetu i ŭskrašeńnia z umierłych, ani zamuž nia pojduć, ani žanok brać nia buduć,

а стаўшыя годнымі асягнуць той сьвет і ўваскрасеньне з мёртвых, ня жэняцца, ані не выходзяць замуж

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter