Паводле Лукаша 22 верш » Лукаша 22:55 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 22 верш 55

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 22:55 / Лк 22:55

Filter: all
Калі яны расклалі агонь сярод двара і селі разам, сеў і Пётр паміж імі.

Калі ж распалілі агонь сярод панадворку і паселі разам, сядзеў і Пётар сярод іх.

А калі распалілі вогнішча пасярод двара і заселі вакол агню, сядзеў між іх і Пётра.

І, як расклалі цяпло сярод панадворку і селі разам, Пётра сеў памеж іх.

Калі-ж распалілі агонь сярод двара́ ды пасе́лі разам, се́ў і Пётр між імі.

Калі ж яны раскла́лі агонь пасярод двара́ і селі разам, сядзеў і Пётр паміж імі.

Калі яны распалілі агонь сярод дзядзінца і селі разам, Пётр сеў паміж імі.

І калі яны распалілі агонь сярод двара і селі разам, сядзеў і Пётр між імі.

Калі ж распалілі вогнішча пасярод двара і паселі разам, Пётра сядзеў між імі.

Калі-ж разлажылі агонь пасярод двора і паселі навокал, сеў і Пётра між імі.

І калі яны, распаліўшы агонь пасярод сяней, паселі навакол, быў Пётр паміж імі.

I kali jany, raspaliŭšy ahoń pasiarod sianiej, pasieli nawakoł, byŭ Piotr pamiž imi.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter