Паводле Яна 1 верш » Яна 1:51 — параўнанне перакладаў.

Паводле Яна 1 верш 51

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Яна 1:51 / Ян 1:51

Filter: all
І кажа яму: праўду, праўду кажу вам: ад сёньня будзеце бачыць неба адчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць да Сына Чалавечага.

І кажа яму: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: ад цяпер угледзіце неба адчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і зыходзяць да Сына Чалавечага».

І кажа яму: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: убачыце неба адкрытае і анёлаў Божых, што ўзыходзяць і сыходзяць да Сына Чалавечага».

І кажа яму: «Запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль абачыце неба адчыненае й ангілаў Божых узыходзячых і зыходзячых на Сына Людзкога».

І кажа яму: запраўды́, запраўды́ кажу вам: адгэтуль будзеце бачыць не́ба адчы́ненае і ангелаў Божых узыходзячы і сходзячы ўніз да Сына Чалаве́чага.

І кажа яму: праўду, праўду кажу вам: з гэтага часу ўба́чыце неба раскры́тае і ангелаў Божых, што ўзыхо́дзяць і сыхо́дзяць да Сы́на Чалавечага.

І кажа яму: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: убачыце неба раскрытае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага».

І кажа яму: Сапраўды, сапраўды кажу вам: [з гэтага часу] ўбачыце раскрытае неба і Анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сходзяць да Сына Чалавечага.

І кажа яму: Праўду, Праўду Я кажу вам: адгэтуль убачыце: (як) Неба адчынілася, і Ангелы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць да Сына Чалавечага.

І кажа яму: — запраўды, запраўды, кажу вам: ад сёньня вы будзеце бачыць неба разчыненае і Ангелаў Божых, узыйходзячы і зыйходзячы над Сынам Чалавечым.

І сказаў яму: Сапраўды, сапраўды кажу вам, убачыце неба адчыненае і анёлаў Божых усходзячых і зыходзячых на Сына чалавечага.

I skazaŭ jamu: Sapraŭdy, sapraŭdy kažu wam, ubačycie nieba adčynienaje i aniołaŭ Božych uschodziačych i zychodziačych na Syna čaławiečaha.

І Ён кажа яму: Запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль будзеце бачыць неба адчыненае і анялаў Божых узыходзячых і зыходзячых на Сына Чалавечага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter