Паводле Яна 18 верш » Яна 18:36 — параўнанне перакладаў.

Паводле Яна 18 верш 36

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Яна 18:36 / Ян 18:36

Filter: all
Ісус адказваў: Царства Маё не ад сьвету гэтага; калі б ад сьвету гэтага было Царства Маё, дык слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я ня быў аддадзены Юдэям; але цяпер Маё Царства не адгэтуль.

Адказаў Ісус: «Валадарства Маё ня з гэтага сьвету. Калі б з гэтага сьвету было Валадарства Маё, паслугачы Мае змагаліся б, каб Я ня быў выдадзены Юдэям. Цяпер жа Валадарства Маё ня згэтуль».

Адказаў Ісус: «Маё Валадарства не з гэтага свету; каб Маё Валадарства было з гэтага свету, паслугачы Мае ваявалі б, каб не быў Я выдадзены юдэям; але Валадарства Маё цяпер не адгэтуль».

Ісус адказаў: «Гаспадарства Мае ня з гэтага сьвету; калі б гаспадарства Мае было з гэтага сьвету, слугі Мае ваявалі б, каб Я ня быў выданы Юдэям; цяпер жа гаспадарства Мае не адгэтуль».

Ісус адказаў: Царства Маё ня з гэтага сьве́ту; калі-б з гэтага сьве́ту было царства Маё, то слугі Маі бароліся бы, каб Жыды́ ня вы́далі Мяне́. Але царства Маё ня згэтуль.

Адказаў Іісус: Царства Маё не ад гэтага свету; калі б ад гэтага свету было́ Царства Маё, то слу́гі Мае́ змага́ліся б за тое, каб Мяне не вы́далі Іудзеям. Але цяпер Царства Маё не адгэ́туль.

Езус адказаў: «Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б Валадарства Маё было з гэтага свету, слугі Мае змагаліся б, каб Мяне не выдалі юдэям. Цяпер жа Валадарства Маё не адгэтуль».

Ісус адказаў: Маё Царства не ад гэтага свету; калі б ад гэтага свету было Маё Царства, Мае слугі змагаліся б за тое, каб Я не быў выдадзены іудзеям. Але цяпер Маё Царства не адсюль.

Ісус адказаў: Гаспадарства Маё ня з гэтага сьвету; калі б з гэтага сьвету было Гаспадарства Маё, (то) слугі Мае змагаліся бы, каб Я ня быў выданы жыдам. Але цяпер Гаспадарства Маё — ня згэтуль.

Ісус прамовіў: — Каралеуства Маё не ад гэтага сьвету; калі-б ад гэтага сьвету было Каралеуства Мае, слугі Мае баранілі-б Мяне, каб ня быў Я выданы юдэям; але цяпер Каралеуства Маё не адгэтуль.

Адказаў Езус: Каралеўства маё ня ёсьць з гэтага сьвету. Калі-б каралеўства маё было з гэтага сьвету, то слугі мае пэўне-ж біліся-б, каб я ня быў выданы жыдом. Цяпер-жа каралеўства маё ня ёсьць адгэтуль.

Adkazaŭ Jezus: Karaleŭstwa majo nia jość z hetaha świetu. Kali-b karaleŭstwa majo było z hetaha świetu, to słuhi maje peŭnie-ž bilisia-b, kab ja nia byŭ wydany žydom. Ciapier-ža karaleŭstwa majo nia jość adhetul.

Ісус адказаў: "Маё валадарства ня з гэтага сьвету; калі-б Маё валадарства было з гэтага сьвету, дык Мае слугі ваявалі-б, каб Я ня быў выданы жыдом. Але цяпер Маё валадарства не адгэтуль".

Ісус адказаў: гаспадарства Маё ня з гэтага сьвету; калі-б гаспадарства Маё было з гэтага сьвету, дык слугі Мае змагаліся-б, каб Я ня быў выдадзены Юдэям; ізноў-жа, гаспадарства Маё ня згэтуль.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter