Паводле Яна 6 верш » Яна 6:27 — параўнанне перакладаў.

Паводле Яна 6 верш 27

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Яна 6:27 / Ян 6:27

Filter: all
дбайце не пра ежу прахлую, а пра ежу, што застаецца на жыцьцё вечнае, якую дасьць вам Сын Чалавечы; бо на Яго паклаў пячатку Сваю Айцец, Бог.

Працуйце ж ня дзеля ежы, што зьнішчаецца, але дзеля ежы, якая застаецца ў жыцьцё вечнае, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».

Рупцеся не пра ежу, якая прападае, але пра ежу, якая застаецца ў жыццё вечнае, якое дасць вам Сын Чалавечы; бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».

Працуйце не на ежу, каторая гіне, але на ежу, што застаецца да жыцьця вечнага, каторую Сын Людзкі дасьць вам; бо на Ім паклаў пячаць Ацец, Бог».

працуйце-ж не дзеля е́жы, што зьніштажа́ецца, але дзе́ля е́жы, што астае́цца ў жыцьцё ве́чнае, якое дасьць вам Сын Чалаве́чы, бо на Ім паклаў пячаць Сваю Аце́ц Бог.

дба́йце не пра ежу тле́нную, а пра ежу, што застае́цца на жыццё вечнае, якое дасць вам Сын Чалавечы, бо Айцец вы́значыў Яго пяча́ццю Сваёю, Бог.

Дбайце не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец!»

Працуйце не дзеля спажывы, што гіне, а дзеля спажывы, што застаецца на вечнае жыццё, якое дасць вам Сын Чалавечы; бо Яго адзначыў Сваёю пячаткаю Бацька, Бог.

працуйце ня дзе́ля ежы парахнеючай, але дзеля ежы, што застаецца ў Жыцьцё Вечнае, якое Сын Чалавечы дасьць вам, бо (на) Ім паклаў Пячатку (Сваю) Бацька Бог.

Працуйце не для тэй пажывы, якая зьніштажаецца, але для тэй якая праводзіць у жыцьцё вечнае, якое Сын Чалавечы дасьць вам, бо на Ім Сам Айцец Бог паклаў пячаць Сваю.

Здабывайце ня ежу, каторая гіне, але каторая трывае на жыцьцё вечнае, якую дасьць вам Сын чалавечы, бо яго Айцец азначыў, Бог.

Zdabywajcie nia ježu, katoraja hinie, ale katoraja trywaje na žyćcio wiečnaje, jakuju daść wam Syn čaławiečy, bo jaho Ajciec aznačyŭ, Boh.

працуйце-ж не дзеля ежы, якая гіне, але дзеля тае ежы, што трывае на вечнае жыцьцё, якую дасьць Сын Чалавечы, бо Яго азначыў сваею пячацьцю Айцец Бог.

Не працуйце дзеля ежы, што зьніштажаецца, але працуйце дзеля ежы, што трывае ў вечнае жыцьцё, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо Бог, Ацец адціснуў на ім Сваю пячаць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter