Першае да Карынфянаў 1 верш » 1 да Карынфянаў 1:25 — параўнанне перакладаў.

Першае да Карынфянаў 1 верш 25

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Карынфянаў 1:25 / 1Кар 1:25

Filter: all
бо і буянае Божае мудрэйшае за людзей, і нямоцнае Божае мацнейшае за людзей.

Бо тое, што дурное ў Бога, мудрэйшае за людзей, і тое, што слабое ў Бога, дужэйшае за людзей.

Бо тое, што неразумнае ў Бога, мудрэйшае за людзей, а што кволае ў Бога — мацнейшае за людзей.

Бо дурнота Божая мудрэйшая за людзёў, а млявае ў Бога дужшае за людзёў.

бо дурное Божае мудрэйшае за людзе́й, і слабое Божае дужэйшае за людзе́й.

таму што «неразумнае» Божае мудрэйшае за людзей і «слабае» Божае мацнейшае за людзей.

Бо неразумнае ў Бога разумнейшае за людзей, а слабое ў Бога мацнейшае за людзей.

таму што нямудрае Божае мудрэйшае за людзей, і слабое Божае мацнейшае за людзей.

таму што (быццам бы) нямудрае Божае — мудрэйшае за людзей, і (быццам бы) не́мачнае Божае — мацнейшае за людзей.

тое бо, што нямудрае ў Бога — мудрэйшае зя людзей, і немачнае Божае — мацнейшае за людзей.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter