Другое да Карынфянаў 11 верш » 2 да Карынфянаў 11:17 — параўнанне перакладаў.

Другое да Карынфянаў 11 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Карынфянаў 11:17 / 2Кар 11:17

Filter: all
Што скажу, тое скажу ня ў Госпадзе, а як бы ва ўтрапёнасьці, якая дадае мне адвагі хваліцца.

Што кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як у неразумнасьці, у гэткай пэўнасьці пахвальбы.

Што гавару, тое гавару не паводле Госпада, але як бы ў неразумнасці ў гэтай адвазе пахвалы.

Што кажу, не кажу як ад Спадара, але як у неразумнасьці ў гэтай адвазе хваленьня.

Што́ кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як-бы ў дурноце пры гэткай адвазе на пахвалу.

Што скажу, тое не ў Госпадзе скажу, а нíбы ў неразумнасці, з такою адвагаю на пахвалу́;

Што кажу, тое кажу не паводле Пана, але як бы ў шаленстве, маючы падставу для пахвалы.

Тое, што кажу, не паводле Госпада кажу, а як бы ў неразумнасці, у гэтай настойлівасці пахвалы.

(А) што кажу, дык кажу ня паводля Госпада, але як бы па няразумнасьці пры гэткай адвазе на пахвалу.

Што скажу, то казаціму не водле Бога, але якбы не да рэчы пры гэткім адчаю гаварыць аб сабе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter