Адкрыцьцё 18 верш » Адкрыцьцё 18:15 — параўнанне перакладаў.

Адкрыцьцё 18 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Адкрыцьцё 18:15 / Адкр 18:15

Filter: all
Хто гандляваў усім гэтым, узбагаціўся ад яе, стануць здалёку, у страху ад пакутаў яе, плачучы і галосячы

І гандляры гэтага, якія ўзбагаціліся ад яе, будуць стаяць здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе, плачучы і галосячы,

Гандляры гэтага, якія праз яе ўзбагаціліся, будуць стаяць здалёк з-за страху перад яе мукамі, плачучы і лямантуючы,

«Купцы гэтага, каторыя забагацелі зь яе, стануць здалеку із страху мукаў ейных, плачучы а смуцячыся,

І таргаваўшыя гэтым, што разбагаце́лі ад яе́, воддаль стая́цімуць дзеля страху прад му́каю яе́, плачучы й галосячы

Хто гандлява́ў гэтым, хто ўзбагацíўся ад яе, ста́нуць во́ддаль, з-за стра́ху ад паку́т яе, пла́чучы, і смутку́ючы,

Купцы, якія ўзбагачаліся з яго, стануць здалёк ад страху перад ягонымі пакутамі,

Гандляры гэтых тавараў, што разбагацелі ад яе, стануць здалёк у страху ад яе мукаў, плачучы і гаруючы,

Гандляры гэтым, што абагаціліся ад яе, стануць воддаль у страху, плачучы і рыдаючы, (гледзячы на) пакуты ейныя,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter