Судзьдзяў 20 верш » Судзьдзяў 20:31 — параўнанне перакладаў.

Судзьдзяў 20 верш 31

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Судзьдзяў 20:31 / 20:31

Filter: all
Сыны Веньямінавыя выступілі супроць народу і аддаліліся ад горада, і пачалі, як раней, забіваць з народу на дарогах, зь якіх адна ідзе да Вэтыля, а другая да Гівы полем, і забілі да трыццаці чалавек зь Ізраільцянаў.

І сыны Бэн’яміна выступілі супраць народу, і адыйшліся ад гораду, і пачалі як раней забіваць ваяроў на дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Гіву, і на палях, і [загінула] каля трыццаці ваяроў.

Але і сыны Бэньяміна мужна напалі з горада і супраціўнікаў, што беглі, пераследавалі даволі доўга, так што ранілі іх, як у першы і другі дзень, і забівалі ўцекачоў на дзвюх дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Габу, і па палях, і забілі каля трыццаці ваяроў;

І вышлі сынове Веняміновы наўпярэймы люду, і адвалакліся ад места, і пачалі разіць ізь люду; і было забітых, як уперад, на гасьцінцах, з каторых адзін вядзець да Бэт-Элю, а адзін да Ґівеы полям, і забілі якіх трыццацёх чалавекаў із Ізраелцаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter