Судзьдзяў 20 верш » Судзьдзяў 20:39 — параўнанне перакладаў.

Судзьдзяў 20 верш 39

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Судзьдзяў 20:39 / 20:39

Filter: all
І вось, калі Ізраільцяне адступілі зь месца бітвы, і Веньямін пачаў пабіваць і пабіў Ізраільцянаў да трыццаці чалавек і казаў: «зноў падаюць яны перад намі, як і ў ранейшых бітвах»,

І сыны Ізраіля пачалі ўцякаць у часе бою, а [сыны] Бэн’яміна забілі з сыноў Ізраіля каля трыццаці чалавек, і казалі: «Перамагаючы, пераможам іх, як у папярэднім баі».

Такім чынам, сыны Ізраэля пачалі ўцякаць у самы час бою, і сыны Бэньяміна, думаючы, што яны перамаглі іх, як у папярэднім баі, забілі з іх войска каля трыццаці ваяроў.

І адвярнуліся мужове Ізраелявы зь бітвы, і Венямін пачаў цяць іх. Забітых мужоў Ізраелявых было якіх трыццацёх мужоў, бо казалі: «Во валіцца, валіцца ён перад намі, як і ў ранейшыя бітвы»;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter