Біблія » Пераклады

Новая беларуская Біблія

Праект «Новая беларуская Біблія» — праца пад кіраўніцтвам доктара філязофіі і сакральнай тэалёгіі Ірыны Дубянецкай.

Новая беларуская Біблія

Змест:

Роду

«Новая беларуская Біблія» (НББ) — праект, які паўстаў у 2012 годзе падчас штогадовага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі у Коўне, на секцыі «Беларуская Біблія: Праблемы і перспектывы навуковага перакладу» зладжанай Ірынай Дубянецкай. Тады ўтварылася рабочая група для падрыхтоўкі новага акадэмічнага перакладу Бібліі на беларускую мову. У яе ўвайшлі тэолагі-біблеісты, лінгвісты, якія спецыялізуюцца ў мовах Бібліі, тэарэтыкі і практыкі перакладу, беларускія філолагі, літаратары.

Публікуем першыя тры раздзелы кнігі Роду. Першы раздзел пераклала Ірына Дубянецкая, 2−3 — Караліна Мацкевіч і Ірына Дубянецкая. Працягваецца праца над астатнімі раздзеламі.

Таксама ў рамках праекта НББ перакладзены кнігі: Эстэры, Руты, Ёны, Яна. Спадзяемся, яны ў будучыні будуць даступныя чытачам.

Заўвага: Курсівам і шэрым колерам у тэксте перакладу выдзеленыя словы, якіх няма ў арыгінале і якія ўстаўляюцца дзеля лёгкасьці ўспрыняцьця тэксту паводле беларускага сінтаксісу.