Біблія

Біблія анлайн на беларускай мове — чытай і вывучай

Стары Запавет

План чытання Бібліі

Штодзённы план чытання Бібліі — гэта просты спосаб прачытаць Біблію за адзін год.

Сёння 9 снежаня, вам трэба прачытаць:

Ёв 11; Міх 7; 3; 4.

Выконваючы план, вы прачытаеце Біблію за год!

чытаць

Коратка пра biblia.by — Біблію на роднай мове

Па змаўчанні намі абраны тэкст Беларускай Бібліі ў перакладзе Васіля Сёмухі, які быў выдатным перакладчыкам і знаўцам беларускай мовы. Магчыма менавіта таму ён выкарыстоўваецца і ў літаратурных, і акадэмічны колах, як базавы. Таксама, мы сабралі амаль усе даступныя пераклады Бібліі на беларускай мове, а так жа яе частак.

Поўныя пераклады:

  1. Пераклад Антонія Бокуна,
    за аснову ім быў узяты Textus Receptus і масарэцкі тэкст СЗ;
  2. Біблія ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага,
    за аснову ім быў узяты тэкст Бібліі тысячагоддзя;
  3. Біблія ў перакладзе Васіля Сёмухі,
    за аснову ім быў узяты Сінадальны текст;
  4. Бібля ў перакладзе Яна Станкевіча.

Працуем і плануем:

  1. Пакутные псалмы. Язэп Германовіч.
  2. Псалмы. Вацлав Пануцэвіч.
  3. Адсутнічаі кнігі. Пётр Татарыновіч.
  4. Evanelija & Listy (latinka). Piotr Tatarynovic.

Скарачэння для назваў перакладаў

  • Аст. — Міхаіла Астапчыка.
  • Бк. — Антонія Бокуна.
  • БПЦ. — Праваслаўнай царквы.
  • Гд. — Вінцэнта Гадлеўскага.
  • Гер. — Язэпа Германовіча.
  • ДзМ. — Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча.
  • Кл. — Анатоля Клышкі.
  • Міц. — Міхася Міцкевіча.
  • Над. — Аляксандара Надсана.
  • Пят. — Яна Пятроўскага.
  • РКК. — Рыма-Каталіцкага Касцёла.
  • Ск. — Францішка Скарыны.
  • Сём. — Васіля Сёмухі.
  • Ст. — Яна Станкевіча.
  • СіМ. — Эрнста Сабілы і Сяргея Малахава.
  • Тат. — Пётра Татарыновіча.
  • Чар. — Уладзіслава Чарняўскага.

Планы на будучыню

  • Сабраць і размясціць сканы арыгінальных выданняў. Каб спецыялісты маглі звярнуцца да тэксту, ведаць на якой старонцы які тэкст публікаваўся. Мець магчымасць для складання бібліяграфіі.
  • Размясціць максімальна поўную інфармацыю аб перакладчыках і гісторыю саміх перакладаў.
  • Дапоўніць сайт: падрадковымі тэкстамі, слоўнікамі, энцыклапедыямі і іншымі даведачнымі матэрыяламі.

Логас (λόγος) — у перакладзе з грэцкай мовы азначае «слова». Для нас, хрысціян яго значэнне апісана ў першых радках Евангелля ад Яна: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам». Нашы думкі і словы павінны грунтавацца на Слове. Яго мы і прапануем вам вывучаць.

Сайт biblia.by (logos.by) — пераемнасць bible.by, менавіта таму знешні выгляд, функцыі блізкія. Гэта зроблена, каб было зручна карыстацца абодвума сайтамі. Каб адзін быў працягам іншага. Але ёсць і адрозненні, у прыватнасці ў кантэксце. І тут, як асноўны інструмент, мы паклалі сімфонію, дакладней сімфоніі, для кожнага перакладу Бібліі або Новага Запавету. Мы запусціліся 18 лютага 2023 года. Бліжэйшыя пару месяцаў мы будзем знаходзіцца ў перыядзе тэставання, калі будзеце заўважаць памылкі або багі, напішыце нам пра іх на bible-man@mail.ru