Біблія » Пераклады

Новы Запавет / Клышка

Пераклад Анатоля Клышкі са старажытнагрэчаскай мовы паводле штутгарцкага выдання Нэстле-Аланда, «Пазітыў-цэнтр», 2014, Мінск. Права на выданне належыць Мельнікаву Г.Г.

Новы Запавет

Матфея
Марка
Лукі
Іаана
Дзеянні
Іякава
1 Пятра
2 Пятра
1 Іаана
2 Іаана
3 Іаана
Іуды
Да Рымлянаў
1-ы Карынфянаў
2-ы Карынфянаў
Да Галатаў
Да Эфесянаў
Да Філіпійцаў
Да Каласянаў
1-ы да Фесаланікійцаў
2-ы да Фесаланікійцаў
1-ы Цімафею
2-ы Цімафею
Да Ціту
Да Філімону
Да Яўрэяў
Адкрыццё

Новы Запавет ў перакладзе Анатоля Клышкi

Прадмова

Гэта пераклад з грэцкага тэксту Новага Запавету / паводле найаўтарытэтнейшага апошняга штутгарцкага выдання / на сучасную беларускую літаратурную мову, незалежны ад той ці іншай канфесіі.

Пераклад рабіўся з памяццю аб напаміне з амаль пяцісотгадовай даўніны нашага Францыска Скарыны — «з великою пильностию», з увагаю да кожнага верша, да кожнага слова надзвычайнага дакумента.

Сучаснаму чытачу праз без мала два тысячагоддзі не заўсёды лёгка зразумець пэўныя звароты ці асаблівасці мовы або рэалі і быту, што выклікае патрэбу ў пэўных каментарыях, але пераклад Новага Запавету павінен быць асабліва дакладным.

У квадратных дужках падаюцца асобныя словы ці словазлучэнні, якія дададзены ў пазнейшых рукапісах грэцкага Новага Запавету, але якіх не было ў найстаражытнейшых. Курсівам выдзелены словы, ужытыя для больш звязнага злучэння тэксту.

Анатоль Клышка

Біяграфія

P.S.: Клышка А.К. 1935 — 2021, беларускі пісьменнік, педагог, публіцыст, перакладчык. Аўтар «Буквара» (1969, 23 выданні) які выкарыстоўваўся ў беларускіх школах да 2021/22 навучальнага года.

Пераклад Новага Запавета на беларускую мову рабіўся з 1980х гадоў, Евангелле былі апублікаваны ў часопісе «Спадчына», ў 1989−1992 гадах. Мы аблічбавалі той тэкст, цяпер з ім можна азнаёміцца.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014