1 Павел, і Сілуан, і Цімафей — царкве фесаланікійцаў у Богу, нашым Бацьку, і Госпадзе Ісусе Хрысце:
2 Ласка вам і мір ад Бога, нашага Бацькі, і Госпада Ісуса Хрыста.
3 Мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, браты, як і належыць, бо надзвычайна ўзрастае ваша вера і павялічваецца любоў кожнага з вас адзін да аднаго.
4 Так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых вашай вытрываласцю і вераю ва ўсіх ганеннях і бедах, якія вы пераносіце.
5 І гэта ж знак справядлівага суда Божага, каб вы сталі вартымі Царства Божага, за якое вы і пакутуеце;
6 бо справядліва ў Бога — аддаць уціскам тым, хто вас уціскае.
7 А вам, — што церпіце ўціскі, — адпачынак з намі, калі з’явіцца з нябёсаў Госпад Ісус з Анёламі Яго сілы,
8 у палымяным агні аддаючы помсту тым, хто Бога не знае і не слухаецца дабравешчання нашага Госпада Ісуса Хрыста.
9 Яны прымуць кару — вечную пагібель ад аблічча Гасподняга і ад славы Яго магутнасці,
10 калі Ён прыйдзе, каб праславіцца ў Сваіх святых і стаць дзівосным у той дзень ва ўсіх верніках, бо вы паверылі нашаму сведчанню.
11 Дзеля гэтага і молімся заўсёды аб вас, каб наш Бог зрабіў вас годнымі паклікання і здзейсніў усялякую добрую волю шчодрасці і справу веры ў сіле,
12 каб імя нашага Госпада Ісуса Хрыста праславілася ў вас, а вы ў Ім праз ласку нашага Бога і Госпада Ісуса Хрыста.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другі ліст да Фесаланікійцаў, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014