1 Паўла а Сілван а Цімох — царкве Салунскай у Богу, Айцу нашым, а Спадару Ісусу Хрысту:
2 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хрыста.
3 Мы маем заўсёды дзякаваць Богу за вас, браты, як належа, бо вера ваша вельма расьцець, і міласьць кажнага з усіх вас аднаго да аднаго множыцца;
4 Так што мы самы хвалімся вамі ў цэрквах Божых трывалкосьцяй вашай і вераю ў вусіх перасьледаваньнях а атугах, каторыя вы пераносіце.
5 Гэта яўны довад справядлівага суду Божага, каб вы былі годныя гаспадарства Божага, дзеля каторага церпіце.
6 Бо запраўды справядліва ў Бога адплаціць немарасьцяй тым, каторыя вас немарасьцяць,
7 А вам, немарашчаным, супачынак із намі ў часе зьяўленьня Спадара Ісуса зь неба, з ангіламі магутнасьці Ягонае,
8 У палаючым агню, імсьцячыся тым, каторыя ня знаюць Бога, і тым, каторыя не паддаюцца Дабравесьці Спадара нашага Ісуса Хрыста,
9 Каторыя будуць плаціць кару вечнае загубы, ад віду Спадаровага і ад славы магутнасьці Ягонае,
10 Як Ён прыйдзе таго дня ўславіцца ў сьвятых Сваіх, і захопяцца Ім усі верачыя, бо паверылі сьветчаньню нашаму вам.
11 Дзеля гэтага мы заўсёды молімся за вас, каб Бог наш учыніў вас годнымі пагуканьня і споўніў усе зычэньне дабрыні і ўчынак веры ў магутнасьці,
12 Так што ўславіцца імя Спадара нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, подле ласкі Бога нашага а Спадара Ісуса Хрыста.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.