1 І во ймёны сыноў Ізраелявых, каторыя прышлі да Ягіпту зь Якавам, увыйшлі кажны з домам сваім:
2 Рувін, Сымон, Леў а Юда,
3 Іссасхар, Завулон а Венямін,
4 Дан а Неффалім, Ґад а Ашэр.
5 І было ўсіх душаў, што вышлі ізь сьцёгнаў Якававых, было семдзясят, а Язэп быў у Ягіпце.
6 І памер Язэп, і ўсі браты ягоныя, і ўвесь род тый;
7 А дзеці Ізраеля выпладзіліся а раіліся а намнажыліся а змагутнелі вельмі, вельмі, і напоўнілася зямля тая імі.
8 І паўстаў новы кароль у Ягіпце, каторы нязнаў Язэпа.
9 І сказаў люду свайму: «Вось, люд Ізраеляў вялікі й дужшы за нас.
10 Дайце перахітруем яго, каб ён не размнажыўся; і як здарыцца вайна, і злучыцца таксама ён із варагамі нашымі, і будзе ваяваць із намі, і ўзыйдзе ізь зямлі».
11 І пастанавіў над ім зьбіраньнікаў падачкаў уціскаць яго цяжарамі. І ён збудаваў месты складаў Фараону — Піфон а Рамсэс.
12 І колькі ўціскалі яго, толькі ён мнажыўся і так пашыраўся. І яны немарасьціліся з прычыны дзяцей Ізраелявых.
13 І паняволілі Ягіпцяне сыноў Ізраелявых уціскам,
14 І рабілі гаркім жыцьцё іхнае цяжкою работаю глінаю а цэглаю, і ўсялякаю работаю палявою, і ўсімі работамі, каторыя сілілі рабіць із уціскам.
15 І сказаў кароль Ягіпецкі бабкам Гэбрэйкам, з каторых аднае імя было Шыфа, а імя другое Фуа,
16 І сказаў: «Як вы будзеце бабіць у Гэбрэяк і абачыце на радзельным ложку, калі будзе сын, дык забіце яго; а калі дачка, дык няхай застанецца жывая».
17 І баяліся бабкі Бога, і не рабілі так, як казаў ім кароль Ягіпецкі; і пакідалі дзеці жывыя.
18 І гукнуў кароль Ягіпецкі бабкі, і сказаў ім: «Чаму вы робіце гэта, што пакідаеце дзеці жывыя?»
19 Бабкі сказалі Фараону: «Гэбрэйскія жанкі не такія, як ягіпецкія; яны жвавыя, і яны родзяць перш, чымся прыйдзе да іх бабка».
20 І чыніў дабро Бог бабкам; і люд мнажыўся і вельмі дужэў.
21 І сталася: затым што бабкі баяліся Бога, дык Ён учыніў ім дамы.
22 І загадаў Фараон усяму народу свайму, кажучы: «Кажнага сына, каторы народзіцца, кідайце ў раку; а кажную дачку пакідайце жывую».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другая кніга Масеява: Выхад, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.