пераклады // сімфонія // слоўнікі

Пераклады Бібліі

  1. by: Пераклад Васіля Сёмухі
  2. by: Пераклад Антонія Бокуна
  3. by: Пераклад Чарняўскага 2017
  4. by: Пераклад Яна Станкевіча
  5. by: Пераклад Л. Дзекуць-Малея
  6. by: Пераклад праваслаўнай царквы
  7. by: Пераклад Анатоля Клышкi
  8. by: Пераклад Сабілы і Малахава
  9. by: Пераклад Міхася Міцкевіча
  10. by: Пераклад П. Татарыновіча
  11. by: Пераклад В. Гадлеўскага
  12. by: Пераклад Яна Пятроўскага
  13. by: Пераклад Міхаіла Астапчыка
  14. by: Пераклад Аляксандара Надсана

Цяпер больш падрабязна.

Поўныя пераклады Бібліі

Біблія беларуская ў перакладзе Сёмухі

Біблія, кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету, на беларускай мове ў перакладзе Васіля Сёмухі. Пераклад усяе Бібліі, выйшаў у 2002, зьдзейсьнены пад рэдакцыяй місіянэра Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая.

Біблія ў перакладзе Антонія Бокуна

Пераклад Антонія Бокуна на беларускую мову нанова перакладзеныя. Новы Запавет: са старажытнагрэцкай мовы — Greek New Testament: Stephanus Textus Receptus, 1550; Стары Запавет: с масарэцкага тэкста — Biblia Hebraica Stuttgartensia, 1990.

Пераклад Уладзіслава Чарняўскага 2017

Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага выпраўленны рэдакцыйным аддзелам Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь да выдання 2017 года.

Сьвятая Бібля у перакладзе Яна Станкевіча

Пераклад Бібліі на беларускую мову аўтарства Яна Станкевіча ў супрацоўніцтве з гебраістам Майсеем Гітліным. Пераклад быў выдадзены паэтапна. У 1959 і 1970 годах быў выдадзены «Новы Закон» (у Нью-Ёрку), у 1973 годзе — уся «Сьвятая Бібля». Абедзве часткі — тарашкевіцай.

Новыя Запаветы (з псальмамі +)

Пераклад Л. Дзекуць-Малея і А. Луцкевіча

Пераклад чатарых Евангелляў срабіў Лукаш Дзекуць-Малей ў 1926−1930 гадах. Астатнія кнігі Новага Запавету зрабіў з дапамогай і заўвагамі Антона Луцкевіча. У 1931 іх супольны пераклад Новага Запавету і псалмоў быў выдадзены ў Гельсінгфорсе (Фінляндыя).

Пераклад Э.Сабілы і С.Малахава

Пераклад Новага Запавета і кнігі Псальмаў які зрабілі Эрнст Сабіла і Сяргей Малахаў са старажытнагрэцкай мовы — Greek New Testament: Stephanus Textus Receptus, 1550. Рэдакцыя 2020 г.

Новыя Запаветы

Новы Запавет. Пераклад праваслаўнай царквы

Пераклад, які робіць Біблейская камісія БПЦ, мае міжканфесійнае значэнне. У 1996 годзе быў заключаны дагавор паміж БПЦ і Біблейскім Таварыствам РБ пра супрацоўніцтва ў галіне перакладу Св. Пісання на беларускую мову.

Новы Запавет ў перакладзе Анатоля Клышкi

Пераклад Анатоля Клышкі са старажытнагрэчаскай мовы паводле штутгарцкага выдання Нэстле-Аланда, «Пазітыў-цэнтр», 2014, Мінск. Права на выданне належыць Мельнікаву Г.Г.

Пераклады Евангелляў і іншых асобных частак

Евангельле. Пераклад Міхася Міцкевіча

Пераклад: Міхася Міхайлавіча Міцкевіча. Паводле рукапісы зробленай у 1979 годзе. Тэкст аблічбаваны праектам bible.by.

Эванэліі. Пераклад Татарыновіча

Эванэлія паводля Матауша і Марка ў перакладе Пётра Татарыновіча (каталіцкі святар, доктар тэалогіі). Рым — 1954, алічбоўваньне і транслітэрацыя: Алесь Аўдзяюк.

Эванэліі і Дзеі. Пераклад В. Гадлеўскага

Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі у перакладе ксёндза Вінцэнта Гадлеўскага. Рукапіс захоўваццау архіве г. Вільні, 1938. Выдання: 1939 — Вільня, 1948 — Лёндан, 1998 — Гродна. Алічбоўваньне: Вячаслаў Мартысюк (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч).

Эвангеле Сьв. Яна. Пераклад Яна Пятроўскага

Паводля Сьв. Яна Эвангеле Госпада Нашага Ісуса Хрыста — пераклад Яна Пятроўскага, выдадзен ў 1991 годзе Беларускім Харытатыўна-Адакуцыйным Фондом. Менск-Лёндан-Нью Ёрк.

Пераклад Міхаіла Астапчыка

Перад вамі просты пераклад псалмоў з царкоўнаславянскай мовы на беларускую мову. Праца над гэтым перакладам пачалася яшчэ ў 2005 годзе. Апошні варыянт перакладу зроблены ў 2015 годзе і складае змест гэтай кнігі.

Псалтыр i Ёна. Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр Давіда і кніга прарока Ёны ў сучасным перакладзе з старагрэцкай мовы (Септуагінты) айца Аляксандара Надсана. Псалтыр выдадзен на замову Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі. Выдавец: Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2016.


2023. Створана з любоўю для тых, хто разважае пра Бога і шукае Яго.