Біблія » Пераклады

Пераклад Вацлава Ластоўскага

Песьні песьняў, пераклад Вацлава Ластоўскага з царкоўна-славянскага тэксту. Крывіч: месячнік літэратуры, культуры і грамадзкага жыцьця. 1926, № 1 (11). — С. 1−6.

Песьні Песьняў. Пераклад Вацлава Ластоўскага

Змест:

Песьні Песьняў

Цар Саламон. ПЕСЬНІ ПЕСЬНЯЎ.

Пераклад зрабіў Вацлаў Ластоўскі і ён быў апублікаваны ў месячніку літэратуры, культуры і грамадзкага жыцьця «Крывіч» № 1 (11), 1926, старонкі 1−6.

Уступ

Да ліку найвялікшых твораў усесьветнай пісьменнасьці беззапярэчна належыць Кніга Песьні-Песьняў, твор аднаго з мудрэйшых людзей сівой старасьвеччыны, гэбрайскага мудрэца і паэты цара Саламона.

Песьні Песьняў даюць ня толькі барвістыя і сьмела зарысаваныя абразы, на асноведзі самай палкай фантазіі, але і мысьлі-сымвалы з глыбокім зьместам.

Нам, людзём поўначы і другой, навейшай культуры, здаюцца лішне аткрытнымі некатарыя любоўныя параўнаньні ў Песьнях Песьняў, але трэба мець на ўвазе час і мейсца дзе быў створаны гэты паэмат; трэба прыпомніць, што ў тыя часы ў Палестыне не зналі сучасных нам вопратак, і жанчыны хадзілі з напоўабнажанымі нагамі, грудзьмі і лонам.

Мы Крывічы наагул мала знаем Біблію, бо старыя нашы пераклады зьяўляюцца музэальнай рэдкасьцю, а друкаваныя выданьні не паяўляліся ўжо блізка 180 годаў. Чужамоўныя-ж Бібліі мала ў нас пашыраны і недаступны шырэйшым кругам чытачоў. Насьпела ўжо вялікая патрэба новых перакладаў.

Гэты пераклад зроблены з царкоўна-славянскага тэксту і параўнаны з тэкстамі расійскім, украінскім, польскім і сэрбскім.