«Еклесиастес или Соборник премудрого царя Саломона» і «Песнь песням царя Саломона» з выданьня Бібліі Скарыны. Праца Віленскага беларускага музэю імя Івана Луцкевіча.
Тэкст падрыхтаваны паводле факсымільнага выданьня «Бивлии Руской» Францішка Скарыны (першае выданьне: Прага, 2 студзеня 1518). Мэта выданьня — зрабіць біблейскія пераклады Скарыны больш даступнымі, таму стараруская графіка спрошчаная да сучаснага расейскага альфабэту (як бліжэйшага да альфабэту «Бивлии») — літара ук і дыграф оу перадаюцца як «у» (апроч слова убо, замененага на ибо), ять, есть — як «е», малы юс — як «я», ер і паеркі апускаюцца, ерь (мяккі знак) захаваны, раскрыцьцё запісаў пад тытлам асабліва не абмаўляецца.
Пунктуацыя, разьмежаваньне радковых і прапісных літар прыбліжаныя да сучасных. Нумарацыя частак дадзеная арабскімі лічбамі (замест кірылічных літараў).
«Экклезыяст»
Дададзеная сучасная нумарацыя вершаў паводле дзяленьня, прынятага ў габрэйскай ды заходняй традыцыі (але ж не ў расейскай праваслаўнай, ад іх адрознай). Скарынаўскі падзел на часткі, які не супадае з сучаснымі перакладамі «Экклезыяста», а таксама з габрэйскім падзелам (паводле Ленінградскага кодэксу), а таксама Сэптуагінтай ды Вульгатай.
«Песнь песням»
Апушчаныя рэмаркі перакладчыка «Глас Церкви Христовы ко Христу» і д.г.п., дадзеныя Скарынай, якія не зьяўляюцца перакладам, замест іх пастаўленыя працяжнікі, як адзнака рэплік у дыялёгу. Выпушчаныя прадмова Скарыны. Праклітыкі мя, ми і г.д. дадзеныя асобна. Паказальныя словы он же, они же (тобок «каторы», «каторыя» і інш.) дадзеныя паасобку, апрача иже, еже, якія карыстаюцца амаль што як зьвязнае «які, якая» ў сучаснай беларускай. Дыякрытыка знятая, «й» пастаўлена адвольна, у арыгінальным наборы яго няма.
Дададзеная сучасная нумарацыя вершаў паводле Вульгаты й сучасных хрысьціянскіх перакладаў (у габрэйскам арыгінале й, адпаведна, ў Сэптуагінце традыцыі першым радком ідзе «Гэта ёсьць песьня песень Саламона» таму нумарацыя зрухваецца на адзінку). Скарынаўскі падзел на часткі, які не супадае з сучаснымі перакладамі «Экклезыяста», а таксама з габрэйскім падзелам (паводле Ленінградскага кодэксу), а таксама Сэптуагінтай ды Вульгатай.
Агулам, гэтая рэдакцыя мае мэтаю не прадставіць электроннае навуковае выданьне помніка, але зрабіць пераклад Скарыны больш прыдатным для сучаснага чытача.
Тэкст набраў Ільля Магін.
P.S.: У адрозненні ад версіі падрыхтаванай Віленскім беларускім музэям імяні Івана Луцкевіча мы падзялілі тэкст на разьдзелы паводле сучасных перакладаў, зменіў Скарынаўскі падзел на часткі.
Public Domain — народны здабытак.
© 2022, Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча.