Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага выпраўленны рэдакцыйным аддзелам Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь да выдання 2017 года.
Уладзіслаў Чарняўскі: 14 студзеня 1916, засценак Амружын, Віленская губерня — 22 снежня 2001, Мінск.
Беларускі каталіцкі святар. У кастрычніку 1944 г. высвечаны на ксяндза ад архібіскупа М. Рэйніса. Служыў у Крэве (1944). У 2-й палове 1940-х г. вярнуўся ў Вільню, адпраўляў тут набажэнствы і вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля яе закрыцця ў 1945 г. служыў пры касцёле Св. Ігната. Са снежня 1953 г. выконвае святарскія абавязкі ў Беларусі ў мястэчку Вішнева (Валожынскі раён). У студзені 1968 г. быў запрошаны ў Рым, дзе прысутнічаў на аўдыенцыі ў Папы Паўла VI. Апостальскім пасадам быў прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў.
Уладзіслаў Чарняўскі дабіўся папскага блаславення на тое, каб весці богаслужэнні па-беларуску. Доўгія гады ён быў адзіным святаром на Беларусі, хто вёў службу на роднай мове, у паўсядзённай душпастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў з казаннямі па-беларуску.
Уладзіслаў Чарняўскі ажыццяўляў пераклад біблійных кніг пачынаючы з 1970 г. Незадоўга да сваёй смерці, напрыканцы 2001 года, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў Біблейскаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў.
Выдання перакладаў:
Біблія на сучаснай беларускай мове з некананічнымі кнігамі і паказальнікам паралельных месцаў. Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага выпраўленны рэдакцыйным аддзелам Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь. Навуковае рэдагаванне — прафесар Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, доктар філалагічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая; прафесар Оксфардскага універсітэта, эксперт у галіне старажытных біблейскіх моў Джон Элволд.
Рэдактар А. А. Зяньковіч.
Карэктары: Н. Б. Назарава, В. Ф. Назараў, К. Н. Дзмітрыенка, Ю. В. Зяньковіч.
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017.
Біблейскае таварыства прапануе вам, шаноўныя чытачы, новае выданне Бібліі ў перакладзе на сучасную беларускую мову.
Асаблівае значэнне выпуск гэтай Бібліі набывае ў юбілейны год беларускага кнігадрукавання, якое ўрачыста будзе адзначаць сваё 500-годдзе!
З моманту выхаду першага выдання прайшло ўжо больш за пяць гадоў. Пры падрыхтоўцы да новага выдання рэдакцыйным аддзелам Біблейскага таварыства была зроблена вялікая праца па выпраўленню і ўдакладненню перакладу з улікам найбольш каштоўных з тысяч заўваг і прапаноў, якія паступілі ў наш адрас за мінулы час. Большасць з іх датычіліся Навага Запавету.
У гэтым выданні Бібліі вы, шаноўныя чытачы, знойдзеце фрагменты тэксту, узятыя ў квадратныя дужкі. Гэта словы, якія адсутнічаюць у арыгінальных тэкстах, але ўстаўлены для тлумачэння сэнсу і злучэння слоў у адпаведнасці з сучаснымі нормамі беларускай мовы.
У Псалтыры сустракаецца таксама дадатковая нумарацыя вершаў літарамі гебрайскага алфавіту, ужытых у асобных старажытнейшых выданнях. Уступныя словы к некаторым псальмам выдзелены курсівам.
Спадзяемся, што гэтае выданне Бібліі дапаможа ўсім чытачам задаволіць іх духоўныя патрэбы і спазнаць прыгажосць, мілагучнасць і багацце беларускай мовы!
Дабраславеннага вам чытання!
Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017