Біблія » Пераклады

Пяцікніжжа Чарняўскага 2002

Пяцікніжжа Майсея. Пераклад айца Ўладзіслава Чарняўскага пад рэдакцыяй Станіслава Акіньчыца. Выдан у Менску («Юніпак») 2002 г.

Пераклад Уладзіслава Чарняўскага 2002

Змест:

Роду
Выхад
Кніга Святарская
Лічбаў
Паўтор Закону

Уладзіслаў Чарняўскі: 14 студзеня 1916, засценак Амружын, Віленская губерня — 22 снежня 2001, Мінск.

Беларускі каталіцкі святар. У кастрычніку 1944 г. высвечаны на ксяндза ад архібіскупа М. Рэйніса. Служыў у Крэве (1944). У 2-й палове 1940-х г. вярнуўся ў Вільню, адпраўляў тут набажэнствы і вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля яе закрыцця ў 1945 г. служыў пры касцёле Св. Ігната. Са снежня 1953 г. выконвае святарскія абавязкі ў Беларусі ў мястэчку Вішнева (Валожынскі раён). У студзені 1968 г. быў запрошаны ў Рым, дзе прысутнічаў на аўдыенцыі ў Папы Паўла VI. Апостальскім пасадам быў прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў.

Уладзіслаў Чарняўскі дабіўся папскага блаславення на тое, каб весці богаслужэнні па-беларуску. Доўгія гады ён быў адзіным святаром на Беларусі, хто вёў службу на роднай мове, у паўсядзённай душпастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў з казаннямі па-беларуску.

Уладзіслаў Чарняўскі ажыццяўляў пераклад біблійных кніг пачынаючы з 1970 г. Незадоўга да сваёй смерці, напрыканцы 2001 года, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў Біблейскаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў.

Выдання перакладаў:

  1. Кнiга Роду (1997) 1000 ас. — Менск, Унія, 78 с.
  2. Новы Запавет (1999) 1000 ас. — гал. рэд. В. Нікіцін, адк. рэд. А. Бокун. Менск, 464 с.
  3. Пяцікніжжа (2002) 300 ас. — пер. з лац. У. Чарняўскага; пад рэд. Станіслава Акіньчыца. Менск, «Юніпак», 250 с.
  4. Новы Запавет (2003) 3000 ас. — навук. рэд. пер. Ж. Некрашэвіч-Кароткая; літ. апрацоўка тэкста А. Бокуна. Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ, 304 с.
  5. Біблія (2012) 4000 ас.
  6. Біблія (2017) кананічная.
  7. Біблія (2017) з некананічнымі кнігамі.