Біблія » Пераклады

Біблія Чарняўскага 2012

Пераклад Бібліі на падставе рукапісаў Уладзіслава Чарняўскага. Выданне 2012 года. Рэцэнзіраванне на адпаведнасць арыгіналу — Таццяна Федасеева. Літаратурная апрацоўка тэкста — Антоній Бокун.

Новы Запавет

Мацвея
Марка
Лукі
Яна
Дзеі
Да Рымлянаў
1 да Карынцянаў
2 да Карынцянаў
Да Галатаў
Да Эфесцаў
Да Піліпцаў
Да Калосцаў
1 да Тэсалонцаў
2 да Тэсалонцаў
1 да Цімафея
2 да Цімафея
Да Ціта
Да Філімона
Да Гебраяў
Якуба
1 Пятра
2 Пятра
1 Яна
2 Яна
3 Яна
Юды
Адкрыццё

Стары Запавет

Роду
Выхад
Святарская
Лічбаў
Паўтор Закону
Ешуа
Суддзяў
Рут
1 Самуэля
2 Самуэля
1 Цароў
2 Цароў
1 Хронікаў
2 Хронікаў
Эздры
Нэгэміі
Эстэр
Ёва
Псальмаў
Выслоўяў
Эклезіяста
Песня з Песняў
Ісаі
Ярэміі
Ламентацыі
Эзэкіэля
Даніэля
Осіі
Ёэля
Амоса
Абдыі
Ёны
Міхея
Навума
Абакука
Сафоніі
Агэя
Захарыі
Малахіі

Пераклад Уладзіслава Чарняўскага 2012

Уладзіслаў Чарняўскі: 14 студзеня 1916, засценак Амружын, Віленская губерня — 22 снежня 2001, Мінск.

Уладзіслаў Чарняўскі ажыццяўляў пераклад біблійных кніг пачынаючы з 1970 г. Незадоўга да сваёй смерці, напрыканцы 2001 года, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў Біблейскаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў.

Выдання перадаў:

  1. Кнiга Роду (1997) 1000 ас.
  2. Новы Запавет (1999) 1000 ас.
  3. Пяцікніжжа (2002) 300 ас.
  4. Новы Запавет (2003) 3000 ас.
  5. Біблія (2012) 4000 ас.

Біблія, пераклада Уладзіслава Чарняўскага 2012

Зроблена на падставе рукапісаў Уладзіслава Чарняўскага.

Навуковае рэдагаванне пераклада — канд. філал. навук, заг. каф. факультэта міжнародных зносін БДУ Жана Некрашэвіч-Кароткая; прафесар Оксфардскага універсітэта, эксперт у галіне старажытнагебрайскай і лацінскай моў Джон Элволд.

Рэдактар Н. Назарава.
Тэхнічны рэдактар А. Зяньковіч.
Карэктары В. Назараў, К. Дзмітрыенка.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2012.

Прадмова

Біблейскае таварыства прапануе ўвазе чытачоў пераклад кнігі Бібліі на сучасную беларускую мову, які прэтэндуе на тое, каб задаволіць патрэбы ўсяго беларускага народа, не дзелячы яго на групы па канфесійнаму прызнаку ці па тэрыторыі пражывання. Мы пастараліся пазбавіцца ўсяго, што зрабіла б кнігу вузкаканфесійнай ці такой, якой аддавала б перавагу толькі нейкая частка насельніцтва, бо гэта збядніла б прызначэнне перакладу.

У квадратных дужках уключаецца тэкст, які адсутнічае ў арыгінале пераклада, гэта абазначае, што такога верша няма ў некаторых найбольш старажытных рукапісах грэцкага Новага Запавету. Але гэты тэкст прысутнічае ў тэкстах большасці, і мы палічылі патрэбным прадставіць яго ў новым выданні. У квадратных дужках іншым шрыфтам уключаюцца словы ці словазлучэнні, якія адсутнічаюць у арыгінальным тэксце, але патрэбны для звязвання слоў у сказе і праяснення зместу напісанага.

У псальмах, а таксама ў некаторых іншых кнігах зберажоны меўшыя месца перад некатарымі вершамі назвы гебрайскіх літар, напрыклад АЛЕФ, БЭТ, НУН і інш. (Калісьці яны выконвалі пэўную ролю пры спяванні псальмаў у гонар Бога.)

У кнігах Эстэр і прарока Даніэля даюцца дапаўненні згодна гебрайскаму арыгіналу. У тэксце Кнігі Даніэля адзначаецца, што дапаўненні адпавядаюць Тэадацыёнаву выданню. Тэадацыён — перакладчык на грэцкую мову Святога Пісання Старога Запавету. Яго пераклад датуецца перыядам паміж 40-мі і 60-мі гг. 2 ст. Ён ставіў сваёй мэтай выпраўленне перакладу LXX (Септуагінты). У тых месцах, дзе гэты пераклад неясна перадаваў думку ці наогул прапускаў яе, Тэадацыён рабіў праўкі згодна гебрайскаму аўтэнтыку. Па сённяшні дзень у перакладзе Тэадацыёна ў грэцкай Бібліі застаюцца да 400 вершаў Кнігі Ёва. У нашай славянскай Бібліі Кніга прарока Даніэля таксама даецца згодна перакладу Тэадацыёна.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012