Біблія » Пераклады

Пераклад Васіля Цяпінскага

Евангелля паводле Матфея і Марка ў перакладзе Васіля Цяпінскага (Амельяновіча). Выдадзены паміж 1560 і 1580 гг.

Пераклад Васіля Цяпінскага

Змест:

Матфея
Марка

Гісторыкі мяркуюць, што Евангелле было выдадзена паміж 1560 і 1580 гг. у яго ўваходзілі Евангеллі паводле Матфея, Марка і пачатак Евангелля Лукі. Пачатак — магчыма першая кніга Лукі — Евангелле, так як другая частка — Дзеі. Але так ці інакш, частка Евангелле ці ўвесь тэкст, але ён не захаваўся.

Сваё Евангелле Цяпінскі пачаў выдаваць «двема езыки заграз, и словенским и при нем тут же русским». Тэкст разбіты на дзве калонкі: злева царкоўна-славянскі, справа беларускі. Шрыфт падобны са шрыфтамі Скарыны і Буднага, ініцыялы таксама супадаюць з тымі, якія Скарына выкарыстаў у віленскіх выданнях.

Цікава ўвядзенне да кнігі, дзе Васіль Цяпінскі паказвае, што ён «не итальянец, не немец, не доктор и не может считаться попом», што ён «русин и служит своей Руси». Гэта ўступнае слова — помнік беларускай літаратуры, адзін з лепшых узораў беларускай патрыятычнай публіцыстыкі XVI стагоддзя. Аўтар з гонарам кажа пра «славных предках», якія здаўна мелі грамату і былі «всяким языкам искусны», заклікае ведаць заняцца асветай народа, засноўваць школы. Выкладанне варта весці не на латыні і польскай мове, а «по-руски», г.зн. па-беларуску. Школы павінны быць даступныя простым людзям.

У свеце захавалася ўсяго два экзэмпляры гэтай кнігі. Адзін захоўваецца ў Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы ў калекцыі Пагодзіна, а другі — у Архангельскім абласным краязнаўчым музеі.

Улетку 1876 года загадчык аддзела рукапісаў бібліятэкі Румянцаўскага музея, член Археаграфічнай камісіі А. Я. Віктараў «распачаў падарожжа з Археаграфічнай мэтай» для апісання рукапісных і старадрукаваных збораў у манастырскіх і семінарскіх бібліятэках Рускай Поўначы, вынікам якога сталі сабраныя пра іх бібліяграфічныя звесткі. Сярод кніг Антоніева-Сійскага манастыра ім была выяўленая «рэдкасць першай велічыні» — Евангелле, надрукаванае знакамітым беларускім асветнікам Васілём Цяпінскім. У цяперашні час гэты асобнік захоўваецца ў Архангельскім абласным краязнаўчым музеі.

У снежні 2023 года на be.m.wikisource.org людзі, якія вырашылі застацца ў цені, пачалі распазнаванне тэксту Евангелля паводле Матфея. Пазней, нашым праектам, тэкст быў разбіты на вершы, некалькі адрэдагаваны (прыбраныя славянскія літары) і яшчэ раз звераны з арыгіналам. У сакавіку-красавіку мы скончалі працу над тэкстам Евангелля паводле Марка, на жаль ён няпоўны і абрываецца на 28 вершы 13 разьдзела.