Гэты пераклад ніколі і нідзе не друкаваўся. Тэкст набраў з машынадруку кс. д-р. Сяргей Сурыновіч. Арыгінал машынапісу (а таксама і сшыткі рукапісаў) заховываецца ў архіве беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны, у Лёндане, у трох вялікіх сшытках з чарнавым варыянтам (166 с. + 118 с.+ 126 с.) і 86 с. машынапіснага чыставога варыянта. Скрыня «Германовіч». Датаванне — паводле згадкі самога а. Я. Германовіча (Божым Шляхам, № 5-6 (133-134) / 1972, С. 4.).
Пераклад зроблен каля 1970 года з Вульгаты.
Язэп Германовіч таксама у 1964 годзе выдаў лацінкай вершаваны пераклад пакутных псальмаў у выдавецтве «Зніч» (Pakutnyja psalmy / perakłaŭ vieršam Jazep Hermanović. Roma: Biełaruskaje Relihijnaje Vyd-va „Źnič”, 1964. 23 p. Як дадатак да часопіса „Źnič” № 76.) Яны былі перадрукованы ўжо кірыліцай у 2001 годзе — “Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысьціянскай паэзіі”, І. А. Чароты, а таксама ў 2008 годзе — “Пакутныя псалмы”, у Полацку, выдавец: Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата.
Прапушчаны вершы ў наступных псалмах: 42:12; 50:6; 86:15−17; 119:145−153; 140:10; 147:12−20. У псалме 95 выпраўлена блытаніна, частка вершаў знаходзілася у 94-м.
Прапушчаны словы: 33:15; 52:9−10; 53:5−7; 58:2−12; 59:3−9, 11−14; 62:11; 63:2; 68:10. І ў зносках да 74 псальма. У тэксте абазначаны як “__________”.
У псалме 136 паўторы “бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!” — апушчаны з другога верша і далей.
Няма цэлых псалмоў: 77−83, 148−150. І большай часткі 58−59.
У псалме 146:10 “Госпад любіць справядлівых, але дарогу бязбожных адвертае.” можа быць з 8-га верша.
Выпраўленыя памылкі набору:
Засталіся пытання: